На імпрэзу, для таго каб бліжэй пазнаёміцца з аграрным універсітэтам былі запрошаны навучэнцы 10-га і 11-га класаў гімназіі № 1 г. Гродна, якія паглыблена вывучаюць біялогію і хімію. Гэтыя прадметы падыходзяць для паступлення ў ГДАУ на 5 спецыяльнасцей.
Першымі аб’ектамі, якія наведалі 25 ліцэістаў са сваёй настаўніцай біялогіі Святланай Чэславаўнай Зацейкінай, былі вопытнае поле і сад, з якімі іх пазнаёміў загадчык поля Павел Шэшка. Ён расказаў, што на вопытным полі праводзяць навуковыя эксперыменты студэнты, якія займаюцца на агранамічным факультэце і факультэце аховы раслін. Тут таксама праводзяць свае даследаванні розныя фірмы, як замежныя, так і сумесныя беларуска-замежныя, шматлікія супрацоўнікі якіх маюць адукацыю, атрыманую ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Навучэнцы ліцэя паспрабавалі яблыкі з універсітэцкага саду і былі запрошаны на ўборку яблык летам.
З вопытнага поля аўтобусам мы вярнуліся да корпусу інжынерна-тэхналагічнага факультэта, на ўваходзе ў які гасцей сустракаў дэкан Гендрых Жолік. Паколькі студэнты, якія атрымліваюць спецыяльнасць па перапрацоўцы расліннай сыравіны, працавалі над выкананнем дыпломных прац, то ўсе ліцэісты паспрабавалі іх выпечку. З абсталяваннем адной з аўдыторый ліцэістаў пазнаёміў Сяргей Будай, а Аляксандр Міхалюк паведаміў аб навучанні студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю па спецыялізацыях “тэхналогія малака і малочных прадуктаў”, “тэхналогія мяса і мясных прадуктаў”.
Далей ліцэісты падзяліліся па групах і адначасова знаёміліся з дзейнасцю лабараторыі ДНК-тэхналогій, у якой можна вызначыць спадчынныя захворванні, а таксама бацькоўства. У навукова-даследчай лабараторыі Аксана Белаус расказала ім пра аналізы, якія праводзяцца для прадпрыемстваў АПК. Леанід Галубец пазнаёміў навучэнцаў ліцэю з тэхналогіямі, якія дазваляюць за год атрымаць да 50 цялят ад адной высокапрадуктыўнай каровы.
З корпусу біятэхналагічнага факультэта нашы госці пераехалі на факультэт ветэрынарнай медыцыны, дзе ў дворыку пазнаёміліся з пчалінай пасекай, аб якой расказаў Мікалай Халько, пазнаёміліся і з экспанатамі музею, у якім планавалася дэгустацыя мёду. Гарбаты папілі, а мёд Мікалай Віктаравіч аддаў з сабою, каб дэгуставалі ўжо ў ліцэі.
Апошняя выніковая размова з кіраўніцтвам факультэтаў адбылася ў канферэнц-зале галоўнага корпусу ГДАУ, пасля чаго навучэнцаў ліцэю аўтобусам адвезлі да будынку ліцэю. Сярод навучэнцаў 11-га класа некалькі асоб маюць намер паступаць у ГДАУ ў гэтым годзе, а тым, хто пакуль у 10 класе, ёсць яшчэ час падумаць аб выбары прафесіі.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
- Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://dnklab.ggau.by/news/24-tra-nya-adbylosya-prafaryentatsyjnae-merapryemstva-dlya-navuchentsa-litseya-1#sigProId8bc8c57f78