На працягу двух дзён універсітэт адзначаў свае 65-я ўгодкі

Думаю, шмат папрацаваў наш выхаваўчы аддзел, каб прадумаць праграму вечара, вядучымі якога былі старшыня студэнцкага прафкаму Сяргей Чухноў і дырэктар студэнцкага клуба Ірына Таранка.

На пачатку рэктар універсітэта ўзнагародзіў супрацоўнікаў, сярод якіх Юрый Гарбуноў, Сяргей Жыўлюк, Рамуальда Пінюта, Ірына Таранка, Аляксандр Малец, Павел Шэшка, ганаровымі граматамі. Адразу пасля гэтага дуэт спявакоў выконвае гімн універсітэта, які ўсе слухаюць, устаўшы з месцаў. Павіншаваць сваіх супрацоўнікаў выходзяць прарэктары ГДАУ. Першым слова атрымаў наймалодшы з іх – прарэктар па павышэнні кваліфікацыі Аляксандр Тарас. 

З юбілеем віншуюць калег дэканы факультэтаў, якіх змяняюць супрацоўнікі, што маюць вучонае званне прафесара. Дарэчы, яны,  ды і ўсе, хто выходзіў да  імправізаванай сцэны, атрымлівалі залатыя зліткі (шакаладныя на самай справе). Пасля дэканаў выходзяць павіншаваць усіх са святам загадчыкі кафедраў. Шмат размоў вядзецца і на вуліцы, дзе розныя групы навукоўцаў фатаграфуюцца, каб захаваўся ўспамін аб свяце і аб добрым надвор’і, якое выпала ў гэты дзень. Калі наступіў змрок, усе выйшлі паглядзець салют, які адбыўся ў гонар чарговага юбілею Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии